Права на самавызначэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Права народаў на самавызначэнне — адзін з асноўных прынцыпаў міжнароднага права, які азначае права кожнага народа самастойна вырашаць пытанне аб форме свайго дзяржаўнага існавання, свабодна ўстанаўліваць свой палітычны статус і ажыццяўляць сваё эканамічнае і культурнае развіццё. Гэты прынцып разам з іншымі прынцыпамі абвешчаны ў Статуце ААН, які ставіць мэтай «развіваць дружалюбныя адносіны паміж нацыямі на аснове павагі прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў». Гэтая ж мэта ставіцца ў Статуце ААН у сувязі з развіццём эканамічнага і сацыяльнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.
Акрамя аддзялення маецца на ўвазе значная колькасць магчымасцей самавызначэння ад поўнай адмовы ад нейкіх асаблівых правоў да самакіравання, аўтаноміі або розных формаў культурнага адасаблення.[1]
Лозунг «самавызначэння нацый» быў адным з папулярных бальшавіцкіх лозунгаў падчас рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Расіі.