![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/62/Salic_Law.png/640px-Salic_Law.png&w=640&q=50)
Салічныя франкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Салічныя франкі, або заходнія франкі (фр.: Francs saliens) — галіна франкаў, якая самастойна жыла з 420 года ў Таксандрыі і пазней у Турнэ. Правадыр Фарамонд — фігура, магчыма, выдуманая — перайшоў са сваімі падданымі Рэйн у заходнім кірунку, умацаваўся там і адлучыўся такім чынам ад рэйнскіх франкаў. Фарамонд лічыцца заснавальнікам дынастыі Меравінгаў, якая вярнулася ў 509 годзе ў свае ранейшыя землі і заваявала іх.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/62/Salic_Law.png/640px-Salic_Law.png)
У 486 годзе дзяржава салічных франкаў пачала называцца Суасонскім каралеўствам, што сведчыла пра тое, што кароль Хлодвіг I пашырыў свае ўладанні на поўдзень, адваяваўшы землі ў рымлян. Таксама ён анексаваў розныя дробныя дзяржавы і перамог франкскіх канкурэнтаў. Прававым кодэксам салічных франкаў быў Салічны закон.