Сабескія

польскі шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Сабескія

Сабескія — арыстакратычны род у Польшчы і ВКЛ герба Яніна, вядомы з XVI ст.

Thumb
Герб «Яніна».
Thumb
Герб Яна Сабескага як караля польскага і вялікага князя літоўскага.

Ян Сабескі ў 1574 годзе быў суддзём земскім стенжыцкім, яго брат — Войцех, быў падкаморым люблінскім. Ад Яна пачынаецца галіна роду, якая жыла яшчэ ў 1860-х гадах і занесена ў радаводныя кнігі дваран Царства Польскага; ад Войцеха — галіна, вядомая ў гісторыі Рэчы Паспалітай.

Сын Войцеха — Марк, ваявода люблінскі і маршалам вялікім каронным (памёр 1607), яго сын — Якаў Сабескі (1590—1646), кашталянам кракаўскі. У 1617 годзе Якаў быў сярод радцаў пры каралевічы Уладзіславе, які адпраўляўся ў Маскву, потым быў упаўнаважаны весці перамовы пра мірны дагавор; у 1643 годзе вёў мірныя перамовы са шведамі.

Сын Якава — Ян, быў абраны на польскі сталец. Яго дачка — Тэрэзія-Кунегунда (1676—1730), узяла шлюб з курфюрстам баварскім Максіміліянам-Эмануілам. Сын Якаў Людвіг Генрых (1667—1739), са шлюбу з Гедвігай-Елісаветай, прынцэсай пфальц-баварскай, меў дзвюх дочак — Марыю-Караліну (1697—1740), якая была ў двух шлюбах з двума герцагамі дэ Булён паслядоўна, і Марыю-Клементыну (1702—1735), жонку прэтэндэнта на англійскі сталец Якава Стюарта. Са смерцю каралевіча Якава Людвіга Генрыха скончылася па мячы лінія Войцеха Сабескага.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.