Рэлігія ў Казахстане
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэлігія ў Казахстане — сукупнасць рэлігійных плыняў, якія зацвердзіліся на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан.
Канстытуцыя краіны вызначае Рэспубліку Казахстан свецкай дзяржавай. Асноўнымі рэлігіямі ў Казахстане з'яўляюцца іслам і хрысціянства (галоўным чынам, праваслаўе), таксама прысутнічаюць іўдаізм і будызм. Частка насельніцтва Казахстана — нявернікі.