Рэйхсфюрар СС (ням.: Reichsführer-SS: «Імперскі кіраўнік ахоўных атрадаў») — першапачаткова да 1934 года спецыяльная пасада, а затым і вышэйшае званне ў СС (у 1925—1926 — гэта пасада звалася Оберляйтар СС).

Thumb
Рэйхсфюрар СС Генрых Гімлер
Thumb
Пагон
Thumb
Пятліца (1942-45)

Вызначэнне

«Рэйхсфюрар СС» было званнем і пасадай адначасова. Пасада рэйхсфюрара CC была створана ў 1926 годзе Іозефам Берхтольдам. Папярэднік Берхтольда, Юліус Шрэк, ніколі не зваў сябе «рэйхсфюрарам» (пасада звалася «оберляйтар», гэта значыць «старэйшы кіраўнік»), аднак гэта пасада была прысвоена яму заднім чыслом у пазнейшыя гады.

У 1929 годзе рэйхсфюрарам СС быў прызначаны оберфюрар СС Генрых Гімлер, які стаў зваць сябе з 1934 года менавіта рэйхсфюрарам, замест свайго звычайнага эсэсаўскага звання (1 студзеня 1933 Гімлеру было прысвоена вышэйшае на той час званне ў СА і СС — обергрупенфюрар). Гэта і стала прэцэдэнтам.

У 1934 годзе, пасля Ночы доўгіх нажоў, пасада Гімлера стала афіцыйным званнем. З гэтага моманту званне рэйхсфюрара СС стала вышэйшым званнем у СС і атрымала адпаведнасць званню генерал-фельдмаршала ў нямецкай арміі.

Рэйхсфюрары СС

За ўсю гісторыю СС толькі пяць чалавек займалі пасаду оберляйтара і рэйхсфюрара СС.

Больш інфармацыі Імя, Перыяд ...
Рэйхсфюрар СС
Імя Перыяд Нумар білета СС Дата ўступлення ў СС Нумар білета НСДАП
Юліус Шрэк1925-192654 красавіка 1925 (сузаснавальнік СС)53
Іозеф Берхтольд1926-1927 -964
Эрхард Хайдэн1927-1929 -74
Генрых Гімлер6 студзеня 1929-29 красавіка 19451688 жніўня 192514.303
Карл Ханке29 красавіка-5 мая 1945203.01315 лютага 1934102.606
Закрыць

Гл. таксама

Малодшае званне
Оберстгрупенфюрар
Рэйхсфюрар СС Старэйшае званне
не

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.