Рэгбі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэгбі (англ.: rugby football, альбо rugby) – спартыўная камандная гульня з авальным мячом, які гульцы кожнай з каманд, перадаючы адзін аднаму рукамі і нагамі, стараюцца прызямліць яго ў заліковай зоне за варотамі праціўніка ці забіць яго ў H-падобныя вароты. Мяч павінен праляцець над перакладзінай варот.
У 1900—1924 гг. рэгбі ўваходзіў у афіцыйную праграму Алімпійскіх гульняў. На 121-й сесіі МАК у Капенгагене было вырашына ўключыць варыянт рэгбі пад назвай рэгбі-7 у праграму Алімпіады-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра.