Рэвалюцыя 1848—1849 гадоў у Германіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэвалюцыя 1848—1849 гадоў у Германіі (ням.: Deutsche Revolution von 1848/49), ці Сакавіцкая рэвалюцыя (ням.: Märzrevolution) — рэвалюцыйныя падзеі, якія адбываліся з сакавіка 1848 года да позняга лета 1849 года ў Германскім саюзе і сталі часткай буржуазна-дэмакратычных і нацыянальных паўстанняў у большасці краін цэнтральнай Еўропы.
Галоўнай унутранай спружынай было пытанне аб аб'яднанні Германіі, устараненні ўмяшання князёў, кіруючых феадальных сіл у гаспадарчае жыццё нямецкіх дзяржаў, што адкрывала шлях далейшаму развіццю капіталістычных адносін. Ідэя аб'яднання Германіі знайшла шырокую папулярнасць сярод ліберальнай буржуазіі.
У час рэвалюцыі быў створаны першы агульнагерманскі парламент — Франкфурцкі нацыянальны сход і была адменена цэнзура.