From Wikipedia, the free encyclopedia
Рухавік браўзера — асноўны кампанент кожнага вялікага вэб-браўзера. Асноўная задача рухавіка браўзера — ператварэнне дакументаў HTML і іншых рэсурсаў вэб-старонкі ў інтэрактыўнае візуальнае прадстаўленне на прыладзе карыстальніка.
Выкананне кода JavaScript — гэта асобная справа, кожны вялікі вэб-браўзер выкарыстоўвае для гэтага спецыяльны механізм — рухавік Javascript. Мова Javascript была першапачаткова створана для выкарыстання ў браўзерах, але цяпер яна таксама выкарыстоўваецца ў іншых праграмах, таму рэалізацыя рухавікоў Javascript аддзелена ад рухавікоў браўзераў. У вэб-браўзеры гэтыя два механізмы працуюць узгоднена праз агульную структуру даных DOM.
Рухавікі браўзераў таксама выкарыстоўваюцца ў іншых тыпах праграм, акрамя вэб-браўзераў. Паштовым кліентам яны патрэбныя для адлюстравання электроннай пошты ў фармаце HTML. Фреймворк Electron, які працуе на аснове рухавіка браўзера Google Chromium, выкарыстоўваўся для стварэння праграм для персанальных камп’ютараў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.