былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Ру́дзенскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у лютым — ліпені 1935 года і ў 1938—1960 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Рудзенск.
Рудзенскі раён | |
---|---|
Краіна | СССР |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Рудзенск |
Дата ўтварэння |
12 лютага 1935 11 лютага 1938 |
Дата скасавання |
6 ліпеня 1935 20 студзеня 1960 |
Афіцыйныя мовы | беларуская, ідыш |
Насельніцтва (1926) | 40 891 |
Нацыянальны склад | беларусы, яўрэі |
Плошча | 1 012 км² |
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
179 м |
Раён утвораны 12 лютага 1935 года ў складзе БССР. Цэнтр — вёска Рудзенск. У склад раёна ўключана 13 сельсаветаў Пухавіцкага раёна: Азярычынскі (Азярышчанскі), Гарэлецкі, Голацкі, Дрычынскі, Дудзіцкі, Дукорскі, Пудзецкаслабодскі, Пярэжырскі, Рудзенскі, Сяргеевіцкі, Узлянскі, Цітвянскі і Шацкі. 12 сакавіка 1935 года да раёна далучаны Карзуноўскі сельсавет Пухавіцкага раёна, Гарэлецкі і Пудзецкаслабодскі сельсаветы перададзены Пухавіцкаму раёну. 6 ліпеня 1935 года Рудзенскі раён перайменаваны ў Смілавіцкі раён.
11 лютага 1938 года Смілавіцкі раён перайменаваны ў Рудзенскі раён. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года вёска Рудзенск набыла статус гарадскога пасёлка, Рудзенскі сельсавет скасаваны, мястэчка Смілавічы аднесена да катэгорыі паселішчаў сельскага тыпу, утвораны Смілавіцкі сельсавет. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя раёна акупіравана нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Азярычынскі, Дудзіцкі і Карзуноўскі сельсаветы. 8 красавіка 1957 года Узлянскі сельсавет перайменаваны ў Навапольскі. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, Смілавіцкі сельсавет перададзены Чэрвеньскаму раёну, Навапольскі і Шацкі сельсаветы — Уздзенскаму раёну, гарадскі пасёлак Рудзенск, Голацкі, Дрычынскі, Дукорскі, Пярэжырскі, Сяргеевіцкі, Цітвянскі сельсаветы — Пухавіцкаму раёну.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.