Солтаны, частка роду карысталася прыдомкам Перасвет або Перасвятовічы — вялікалітоўскі шляхецкі род герба ўласнага «Солтан» (які часта называюць «Сыракомляй»).

Thumb
Герб уласны «Солтан».

Адгалінаванне валынскага роду Ставецкіх (Шышкаў Ставескіх), нашчадкі пана Солтана Стэцковіча Ставецкага, вядомага ў 1-й палове XVI ст., ад якога пайшла кіеўская галіна роду[1].

Перасвет-Солтаны, якія жылі ў Рэчыцкім павеце, напэўна, аднаго паходжання з Солтанамі з Кіеўскага павета.

У XVII ст. радаводы шляхецкага роду Перасвет-Солтанаў, магнацкага Солтанаў і баярскага Солтанавічаў змяшаліся, і вызначэнне таго, хто з пазнейшых асоб з прозвішчам Солтан да якога роду належыць, патрабуе асобнага даследвання для кожнай.

Зноскі

  1. Однороженко О. Руські родові герби XIV-XVI ст. як генеалогічне джерело // Збірка наукових праць / Голова редколегії В.А. Смолій; упорядник В.В. Томазов. — К.: ВД «Простір», 2013. — Вип. І. — 440 с. -- С. 410.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.