Адынцы
шляхецкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Адынцы́ — шляхецкі род герба «Адынец».
Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду:
- Ян (?—?), уладальнік маёнтка Ліцвінаўка ў 1700[1].
- Марцін (?—?), сын Яна, скарбнік смаленскі ў 1745[1].
- Станіслаў (?—?), унук Яна, упамінаецца ў 1753[1].
- Тадэвуш (1781—1833), сын Станіслава. Адвакат пры Галоўным Трыбунале ВКЛ. У 1800 набыў Гейстуны (Ашмянскі пав.), віцэ-маршалак гэтага павета. Меў 7 дзяцей (сярод іх пісьменнік А. Адынец)[1].
- Антон Эдвард (1804—1885), сын Тадэвуша, польскі паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец[1].
Верагодна, да гэтага роду належаў генерал Вінцэнт Адынец (1865—1952), які нарадзіўся ў сям’і шляхціца ў Ліцвінаве пад Мінскам[1].