Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыіmap

Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі (Расгвардыя) — орган выканаўчай улады ў Расійскай Федэрацыі. Федэральная служба была створана ўказам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна ад 5 красавіка 2016 года № 157 [2]. Дырэктарам службы з моманту яе заснавання з’яўляецца генерал арміі Віктар Васільевіч Золатаў.

Хуткія факты Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі, Агульная інфармацыя ...
Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі
скарочана — Расгвардыя
Thumb
эмблема Расгвардыіі
Thumb
Thumb
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Расія
Дата стварэння 2016
Папярэднія ведамствы Унутраныя войскі МУС Расіі
АМАП
САХР
і іншыя арганізацыі
Вышэйшае ведамства Урад Расійскай Федэрацыі
Штаб-кватэра
Колькасць супрацоўнікаў
  • 340 000 чал.[1]
Дырэктар Віктар Золатаў
Падведамны орган Войскі нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі
Ахова Расгвардыі
Сайт rosguard.gov.ru
Закрыць

Структура

Пры стварэнні Расгвардыі ў склад Расгвардыі ўвайшлі [3]:

  • Унутраныя войскі МУС Расіі
  • АМАП
  • САХР
  • Цэнтр спецыяльнага прызначэння пазаведамаснай аховы МУС РФ
  • Цэнтр спецыяльнага прызначэння сіл аператыўнага рэагавання і авіяцыі МУС РФ

На дадзены момант Расгвардыя падзяляецца на [4]:

  • Акругі войскаў нацыянальнай гвардыі:
    • Цэнтральная Аршанска-Хінганская Чырванасцяжная акруга
    • Паўночна-Заходняя ордэна Чырвонай Зоркі акруга
    • Паўночна-Каўказская акруга
    • Паўднёвая акруга
    • Прыволжская акруга
    • Уральская акруга
    • Сібірская акруга
    • Усходняя акруга
  • Непасрэдна падпарадкаваныя часткі (арганізацыі):
  • Адукацыйныя ўстановы
  • Падраздзялення па напрамках дзейнасці

Ацэнкі і крытыка

23 жніўня 2018 года расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны на сваім канале на YouTube выклаў расследаванне аб тым, што кіраўніцтва Расгвардыі закупляе для сваіх супрацоўнікаў прадукты ў аднаго пастаўшчыка па завышаных цэнах[5]. У снежні 2018 года стала вядома, што закупкі Расгвардыі правяраюць ФСБ, ФАС, ваенная пракуратура, а таксама ўласная ўнутраная служба бяспекі Расгвардыі[6].

Зноскі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.