From Wikipedia, the free encyclopedia
Пікорнавірусы, Энтэравірусы або Кішэчныя вірусы (Picornaviridae, ад лац.: pico — маленькі і лац.: rna — РНК) — сямейства простых дробных РНК-геномных вірусаў — паразітаў чалавека, малпаў і іншых млекакормячых. Змяшчаюць адналанцужную геномную РНК станоўчай палярнасці (гэта значыць той жа палярнасці, што і мРНК). У сямейства ўключаны роды энтэравірусаў, рынавірусаў, афтавірусаў, кардыёвірусаў і інш.
Пікорнавірусы | ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||
Picornaviridae | ||||||||
Роды | ||||||||
| ||||||||
Група паводле Балтымара | ||||||||
IV: (+)алРНК-вірусы | ||||||||
|
Памер капсіда складае каля 27-30 нм, памер генома — каля 7-8 тысяч асноў. Геном прадстаўлены суцэльнай аднанітачнай пазітыўнай замкнутай РНК, кавалентна злучанай з поліпептыдам. Капсід пабудаваны па кубаідальным тыпе з 60 капсамераў. Вірыён мае форму ікасаэдра, памер 24-30 нм.
Размнажэнне пікорнавірусаў адбываецца ў цытаплазме заражанай клеткі. Да пікорнавірусаў адносяцца ўзбуджальнікі такіх захворванняў як поліяміэліт, рыніт, яшчур, гепатыт А і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.