Пурпурны колер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пурпурны колер — гэта прамежкавы колер паміж сінім і чырвоным. Ён падобны на фіялетавы, але ў адрозненні ад яго не з'яўляецца спектральным колерам і не мае ўласнай дліны хвалі. Пурпурны колер асацыюецца звычайна з чараўніцтвам, тайнаю, нечым каралеўскім.
Хуткія факты Пурпурны, HEX ...
Пурпурны | |
---|---|
HEX | 6A0DAD |
RGB¹ (r, g, b) | (106, 13, 173) |
CMYK (c, m, y, k) | (39, 92, 0, 32) |
HSV² (h, s, v) | (275°, 92%, 68%) |
|
Закрыць
Пурпурны колер прыстнічаў у адзенні рымскіх магістратаў. Адзенне з пурпурнага колеру насілі імператары Рымскай і Візантыйскай імперый.
Зараз адзенне з пераважна пурпурным колерам абавязковая для японскага імператара (разам з жоўтым) і біскупаў.