![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d1/Pulse_sites-en.svg/langbe-640px-Pulse_sites-en.svg.png&w=640&q=50)
Пульс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пульс (ад лац.: Pulsus — удар, штуршок) — перыядычнае, падобнае да штуршку расшырэнне сценак артэрый, сінхроннае са скарачэннямі сэрца. Частата пульса залежыць ад полу, узросту чалавека (жывёлы), масы цела, эмацыянальнага стану, фізічнай нагрузкі, тэмпературы цела і навакольнага асяроддзя. Напрыклад, у слана (маса 3000 кг) частата пульса каля 25 удараў за мінуту, у землярыйкі (маса 3 г) — болей за 600. У дарослага чалавека частата пульса ў сярэднім 70-80 удараў за мінуту, пры фізічнай нагрузцы — 150—200. Памяншэнне частаты пульсу ніжэй за норму называецца брадыкардыяй, пачашчэнне — тахікардыяй.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d1/Pulse_sites-en.svg/320px-Pulse_sites-en.svg.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/Radial_pulse.jpg/640px-Radial_pulse.jpg)