From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэм’ер-міністр Японіі (яп.: 内閣総理大臣) — традыцыйная перадача назвы пасады кіраўніка японскага ўрада (на ўзор афіцыйнай англійскай перадачы — Prime Minister of Japan), хоць даслоўны пераклад японскай назвы — «Прэм’ер-міністр Кабінета». Прэм’ер-міністр прызначаецца імператарам Японіі па прапанове Парламента. Прэм’ер-міністр мае права звальняць і прызначаць міністраў. Першым прэм’ер-міністрам Японіі быў Хірабумі Іта. Цяперашні прэм’ер-міністр — Сігэру Ісіба. Пост прэм’ер-міністра быў створаны ў 1885 годзе і сваю канчатковую форму набыў з прыняццем канстытуцыі 1947 года.
Прэм’ер-міністр Японіі | |
---|---|
内閣総理大臣 | |
| |
Пасаду займае Сігэру Ісіба з 4 кастрычніка 2021 | |
Узначальвае | Кабінет Міністраў Японіі |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Кантэй |
Кандыдатура прапануецца | кіруючай партыяй |
Прызначаецца | імператарам Японіі |
Тэрмін паўнамоцтваў | 4 год |
Пасада з’явілася | 1885 |
Першы на пасадзе | Хірабумі Іта |
Сайт | www.kantei.go.jp/ |
Кандыдат на пасаду Прэм’ер-міністра Японіі абіраецца абедзвюма палатамі Парламента. Калі Палата Прадстаўнікоў і Палата Дарадцаў выбіраюць аднаго і таго ж чалавека, то Імператар Японіі прызначае яго на пасаду прэм’ер-міністра. Японская Канстытуцыя не прадугледжвае магчымасці адхіленні Імператарам прапанаванай кандыдатуры. Калі ж Палата Прадстаўнікоў і Палата Дарадцаў абяруць розных кандыдатаў на пасаду прэм’ер-міністра, то павінна адбыцца пагаджальная працэдура. Калі яна не дае выніку, рашэнне Палаты Прадстаўнікоў становіцца рашэннем Парламента.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.