адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
По́разаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Поразава. Плошча — 220,22 км².
Поразаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Свіслацкі раён |
Уключае | 43 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Поразава |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 18 кастрычніка 2013 |
Дата скасавання | 30 красавіка 1958 |
Насельніцтва (2019) | 1 736 |
Плошча | 202,22 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Поразаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Поразаў. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лескаўскага сельсавета[1]. 30 красавіка 1958 года скасаваны ў сувязі з наданнем вёсцы Поразаў статуса гарадскога пасёлка, населеныя пункты перададзены ў склад Поразаўскага пассавета[2].
Пасля скасавання Поразаўскага раёна 20 студзеня 1960 года пассавет увайшоў у склад Свіслацкага раёна. 2 снежня 1961 года да пассавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Крапіўніцкага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Гурчыны, Залесная, Крапіўніца, Малая Каланая, Маташы, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы, Хрустава, Шурычы і хутар Сакольнікі)[3]. У 1964 годзе ў склад Навадворскага сельсавета перададзены вёскі Залесная, Лозы і Шурычы[4]. 15 лістапада 1971 года скасавана вёска Лескі (злілася з вёскай Новасады)[5]. 23 лютага 1976 года ў склад Вердаміцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутары Сакольнікі)[6]. 14 лютага 1977 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарнастаевіцкага сельсавета (19 населеных пунктаў: вёскі Брыкі, Валіскаўшчына, Гарнастаевічы, Геруцева, Грушчаны, Грынявічы, Дзямідавічы, Загаране, Кабузі, Кавалі, Карэвічы, Крывулічы, Кусянцы, Міхайлы, Палуянкі, Пушчыкі, Ракаўшчына, Сідаркі і Талачманы)[7]. 20 ліпеня 1992 года ў склад пассавета з Вердаміцкага сельсавета вернуты вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутар Сакольнікі. 18 кастрычніка 2013 года пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[8].
Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (42 населеныя пункты, без Поразава) — 1637 чалавек[9], з іх 66,0 % — беларусы, 31,6 % — палякі, 1,6 % — рускія, 0,6 % — украінцы[10]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (43 населеныя пункты) — 1736 чалавек[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.