Понса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Понса (саманазва: Páⁿka, літаральна «рэзаць горла») — індзейскі народ, карэнныя жыхары ЗША. У нашы дні жывуць пераважна ў штатах Аклахома і Небраска. Агульная колькасць (2015 г.) — 6 700 чал.
Понса Páⁿka | |
Фота 1881 г. | |
Агульная колькасць | 6700 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ЗША |
Мова | омаха-понса |
Рэлігія | анімізм, хрысціянства, пеётызм |
Блізкія этнічныя групы | омаха, канза |
Понса разглядаюцца або як самастойная этнічная група, або як субэтнас омаха. Абодва народы размаўляюць на адзінай мове, маюць агульныя культурныя рысы.
Па адной версіі, понса вылучыліся ў XVIII ст. непасрэдна ад омаха, якія былі вымушаны адступіць на поўдзень. Па іншай, понса склаліся на основе асобнага роду сіўанскіх мігрантаў з даліны Агая. У канцы XVIII ст. яны ўжо насялялі поўнач Небраскі і поўдзень Паўднёвай Дакоты, куды омаха перамясціліся пасля канфліктаў з дакота. Сталыя кантакты спрыялі захаванню адзінай мовы і культуры.
У 1817—1858 гг. понса заключылі некалькі мірных пагадненняў з ЗША, згодна з якімі атрымалі адасобленую рэзервацыю. Аднак у 1868 г. былі памылкова пераселены ў рэзервацыю лакота. Канфлікты паміж індзейцамі вымусілі амерыканцаў вярнуць понса ў Паўднёвую Дакоту. У 1877 г. яны атрымалі землі ў Аклахоме, але перасяленне адбывалася пад прымусам. Правадыр Стаячы Мядзведзь арганізаваў шэраг судовых працэсаў супраць гэтага рашэння і ў 1881 г. дамогся вяртання 106 км² у Небрасцы.
У нашы дні понса Аклахомы і Небраскі прызнаюцца як 2 аўтаномныя нацыі з правам на самакіраванне. Іх агульная колькасць дасягае 6 700 чалавек (2015 г.).