Чырвонасе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Чырвонае Сяло.

Хуткія факты Чырвонасельскі сельсавет, Краіна ...
Чырвонасельскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Зэльвенскі раён
Уключаў 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Чырвонае Сяло
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 24 жніўня 1981
Закрыць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Пляцяніцкі сельсавет у складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Пляцянічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Слонімскага раёна. 18 сакавіка 1967 года да сельсавета далучана частка скасаванага Казловіцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Елка, Казловічы, Сынкавічы, Шулякі, Ярнева)[1]. 31 сакавіка 1967 года з часткі населеных пунктаў (Елка, Казловічы, Сынкавічы, Шулякі і Ярнева) утвораны Сынкавіцкі сельсавет[2]. 21 красавіка 1969 года вёска Пляцянічы перайменавана ў Чырвонае Сяло, сельсавет перайменаваны ў Чырвонасельскі[3]. 12 сакавіка 1973 года ў склад сельсавета з Галынкаўскага сельсавета перададзена вёска Раўтовічы[4]. У 1977 годзе ў склад Галынкаўскага сельсавета перададзены вёскі Варонічы і Старое Сяло[5]. 24 жніўня 1981 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Сынкавіцкага сельсавета[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: вёскі Дзешкавічы, Драпаўцы, Зялёная Рошча, Раўтовічы, Чырвонае Сяло і хутар Франкова.

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.