Першама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Гольчычы.

Хуткія факты Першамайскі сельсавет, Краіна ...
Першамайскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слуцкі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гольчычы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 894
Thumb
Код аўтам. нумароў 5
Закрыць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гольчыцкі сельсавет у складзе Грэскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гольчыцы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Грэскім раёне БССР. У 1931 годзе сельсавет перайменаваны ў Першамайскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Першамай. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у Слуцкім раёне. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Грэскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Палікараўскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гольчыцы[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 15 населеных пунктаў[2]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Гольчычы.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1399 чалавек[3], з іх 98,5 % — беларусы, 1,3 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 894 чалавекі[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — 248 с. 10 000 экз.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.