From Wikipedia, the free encyclopedia
Перакопскі перашыек (укр.: Перекопський перешийок, крымскатат.: Or boynu, Ор бойну) злучае Крым з мацерыком, падзяляе Азоўскае мора (заліў Сіваш, размешчаны ў заходняй частцы мора) і Чорнае мора (Перакопскі заліў у заходняй частцы Каркініцкага заліва, размешчанага ў паўночна-заходняй частцы мора). З’яўляецца самай паўночнай часткай Крыму. Даўжыня перашыйку — 30 км. Шырыня: 7 км у самым вузкім месцы, 9,2 км у паўднёвай часткі.
У старажытнасці Перакопскі перашыек насіў іншыя назвы: Страбон называў яго Істм (у перакладзе проста «перашыек»), генуэзцы — Зухала, на крымскататарскай мове гэтая мясцовасць называецца Ор. На яго тэрыторыі знаходзіцца магутны фартыфікацыйны будынак старажытнасці — Перакопскі вал.
На Перакопскім перашыйку знаходзіцца горад Армянск, а таксама сяло Перакоп, размешчанае на месцы аднайменнага гістарычнага горада, які быў разбураны ў час Грамадзянскай вайны. Праз перашыек пракладзена адна з двух транспартных магістралей (аўтамагістраль, чыгунка), лініі электраперадачы, Паўночна-Крымскі канал, якія маюць важнейшае значэнне для Крыму.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.