Брэнер (ням.: Brenner, італ.: Brennero) — пагранічны перавал ва ўсходніх Альпах, размешчаны паміж федэральнай зямлёй Ціроль (Аўстрыя) і італьянскай аўтаномнай правінцыяй Паўднёвы Ціроль.
Найбольш папулярнае дарожнае злучэнне паміж Аўстрыяй і Італіяй, таксама мае важнае значэнне для паўднёвай Германіі. У адрозненне ад Швейцарскіх перавалаў асноўныя грузаперавозкі прыходзяцца не на чыгунку, а на грузавікі. Перавал Брэнер з вышынёй 1374 метра з’яўляецца самым нізкім перавалам галоўнага альпійскага грэбня ў цэнтральных Альпах. У 1963 годзе адкрыты мост Еўропы.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.