![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/Champagne2.jpg/640px-Champagne2.jpg&w=640&q=50)
Пеністае віно
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пе́ністае віно́ — гэта віно, насычанае двухвокісам вугляроду, які робіць яго шыпучым, а двухвокіс атрымваецца ў выніку прыроднага закісання альбо ў бутэльцы, як з выкарыстаннем «шампанскага метаду» (фр.: méthode champenoise), альбо ў вялікім рэзервуары, распрацаваным для таго, каб вытрымліваць унутраны ціск, як з выкарыстаннем метаду Шарма. Не блытаць з іскрыстым віном (газаванае віно), куды двухвокіс вугляроду ўводзіцца штучна пад падвышаным ціскам для надання віну пеністых уласцівасцей. У некаторых частках свету слова «шампанскае» выкарыстоўваецца як сінонім пеністага віна, у іншых — гэта назва замацавалася за адмысловым пеністым віном з рэгіёна Шампань у Францыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/Champagne2.jpg/640px-Champagne2.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3d/Champagne_cork.jpg/640px-Champagne_cork.jpg)
Класічны прыклад пеністага віна — шампанскае, але ў іншых рэгіёнах Францыі і краінах вырабляецца шмат іншых тыпаў пеністых вінаў, напрыклад, «sekt» у Германіі, «cava» у Іспаніі, «franciacorta», «prosecco», «lambrusco» і «bracchetto» у Італіі, «Cap Classique» у Паўднёвай Афрыцы, Савецкае шампанскае ў СССР і Беларусі, і Расійскае шампанскае ў Расіі. Нядаўна ў Вялікабрытаніі пачалася вытворчасць шырокага спектра пеністых вінаў — глабальнае пацяпленне выклікала тое, што ў паўднёвай Англіі стала магчыма вырабляць віно, хоць і ў часы кіравання Генрыха VIII і канфіскацыі ім царкоўнай уласнасці ў мужчынскіх манастырах Англіі было некалькі вінакурняў. Пеністае віно звычайна белае ці ружовае, але ёсць некалькі прыкладаў чырвонага аўстралійскага пеністага віна з вінаграду шыраз (англ.: shiraz), італьянскага Бракета і Ламбруска, а таксама некалькіх узораў у Расіі і на Украіне. Некаторыя віны робяцца толькі злёгку пеністымі, прыкладам, «vinho verde» у Партугаліі — такія віны часта завуць шыпучымі (італ.: frizzante, фр.: pétillant) ці паўпеністымі.
Апісанне метаду вытворчасці шампанскага і іншых вінаў, што вырабляюцца «шампанскім метадам»: гл. артыкул Шампанскае. З-за высокага кошту выкарыстання асобных бутэлек для другаснай ферментацыі, выкарыстоўваюцца таксама іншыя метады. Метад Шарма (ён жа — акратафоравы) шырока выкарыстоўваецца для больш танных пеністых вінаў.