Паўстанне 3 верасня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўстанне 3 верасня 1843 года — паўстанне грэчаскай арміі супраць абсалютызму тагачаснага караля, Отана Баварскага, падтрыманае шырокімі коламі насельніцтва. Паўстанцы на чале з ветэранамі Грэчаскай нацыянальна-вызваленчай вайны патрабавалі давання канстытуцыі і ад’езду баварскіх чыноўнікаў, якія дамінавалі ва ўрадзе краіны. Рэвалюцыя мела поспех, паклаўшы пачатак новай эпосе — канстытуцыйнай манархіі ў Грэцыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/21/3_Septembre_1843.jpg/250px-3_Septembre_1843.jpg)