Паталагічная фізіялогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паталагі́чная фізіяло́гія — раздзел паталогіі, які вывучае парушэнні фізіялагічных функцый і кампенсаторна-аднаўленчыя працэсы ў хворым арганізме.
Падзяляецца на:
- агульную — разглядае прычыны (этыялогію), механізм развіцця (патагенез) хваробы, тыповыя паталагічныя працэсы (запаленне, гіпаксію, гарачку, дыстрафію, парушэнні кровазвароту і інш.), аналізуе ўзаемаадносіны арганізма і знешняга асяроддзя;
- асобую — вывучае паталагічныя працэсы асобных органаў і сістэм.
Асноўны метад — эксперымент (мадэліраванне паталагічнага працэсу і вывучэнне яго ў развіцці).
Як самастойная навука вылучана ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Аўтар першага падручніка і заснавальнік паталагічнай фізіялогіі ў Расіі — В. В. Пашуцін.