Пастушковыя (Rallidae) — сямейства птушак атрада жураўлепадобных.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Малыя і сярэдніх памераў птушкі з кароткай у большасці відаў дзюбай і доўгімі пальцамі ног. Крылы кароткія, акруглыя. Неахвотна лятаюць. Палавы дымарфізм слабы. Жывуць па берагах вадаёмаў (найчасцей са стаячай вадой) і лугах. Гняздо на зямлі або каля краю вады. Птушаняты вывадкавыя, у некаторых відаў у апярэнні ёсць «сігнальныя колеры». Большасць відаў вядзе скрытнае жыццё. Адрозніваецца 132 віды.
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.