From Wikipedia, the free encyclopedia
Пасад — гарадское гандлёва-рамеснае паселішча за межамі ўмацаванняў дзядзінца або вакольнага горада.
Гандлёва-рамесны пасад — галоўнае адрозненне сярэднявечных гарадоў, у т.л. Русі, ад вёсак і феадальных сядзіб — замкаў. Ад вёсак пры замках пасады адрозніваліся больш высокай занятасцю насельніцтва ў гандлі і рамястве. З часам, але не абавязкова, пасады умацоўваліся і ператвараліся ў вакольныя гарады, але маглі захоўваць назву пасада. Напрыклад Вялікі пасад ў Полацку ўжо з 1030-х гадах быў вакольным горадам. На пасадзе звычайна жыла асноўная частка насельніцтва горада і знаходзіўся торг. Пры нападзе на горад неўмацаваны пасад знішчаўся, часта самімі абаронцамі, а насельніцтва хавалася ў дзядзінцу або вакольным горадзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.