Парламенцкія выбары ў Германіі (1933, лістапад)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Парламенцкія выбары ў лістападзе 1933 года (ням.: Reichstagswahl) — пазачарговае агульнанароднае галасаванне па выбарах германскага парламента — Рэйхстаг. Адбыліся 12 лістапада 1933 адначасова з рэферэндумам па пытанні аб выхадзе Германіі з Лігі Нацый. Другія выбары пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў; першыя пасля забароны дзейнасці ўсіх партый, за выключэннем нацыянал-сацыялістычнай. Выбаршчыкам быў прапанаваны адзіны спіс кандыдатаў без магчымасці ясна выяўленага галасавання «супраць».
Хуткія факты 12 лістапада 1933 года, Яўка: ...
12 лістапада 1933 года | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 95,3 % | ||
Глава партыі: | Адольф Гітлер | ||
Партыя: | НСДАП | ||
Глава партыі з: | 29 ліпеня 1921 | ||
мінулая колькасць месцаў: | 288 | ||
Месцаў атрымана: | 661 (▲373) | ||
Галасоў: | 39 655 224 (92.11 %) |
||
Змена долі галасоў: | ▲48.20 % | ||
Вынікі выбараў у Рэйхстаг (лістапад 1933) |
Закрыць