Парашок (лекавая форма)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Парашок (лац.: Pulvis) — цвёрдая лекавая форма, галоўная ўласцівасць якой — сыпкасць, прызначаная для ўнутранага, вонкавага (прысыпкі) або ін'екцыйнага (пасля растварэння) ужывання. Адрозніваюць простыя і складаныя, недазаваныя (ужываюцца вонкава як прысыпкі) і дазаваныя (ужываюцца ўнутр) парашкі.