Паразітызм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паразіты́зм (ад стар.-грэч.: παράσιτος — «нахлебнік») — адзін з відаў суіснавання арганізмаў, калі адзін арганізм (паразіт) жыве за кошт другога (гаспадара).
Паразіт, які выкарыстоўвае гаспадара як асяроддзе жыцця, атрымлівае шэраг пераваг, але пры гэтым перажывае экалагічныя цяжкасці. Асноўныя адаптацыі да паразітызму: малыя памеры цела, спрашчэнне знешняй і ўнутранай будовы, павышэнне здольнасці да размнажэння, наяўнасць змены гаспадароў у жыццёвым цыкле.