Паравоз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паравоз — аўтаномны лакаматыў з парасілавой устаноўкай, г.зн. выкарыстоўвае ў якасці рухавіка паравую машыну. Паравозы былі першымі цягавымі транспартнымі сродкамі, што рухаліся па рэйках, само паняцце лакаматыў з'явілася значна пазней. Паравозы выконвалі асноўны аб'ём перавозак у XIX і першай палове XX стст., адыгралі каласальную ролю ва ўздыме эканомікі цэлага шэрагу краін. Паравозы пастаянна паляпшаліся і развіваліся, што прывяло да вялікай разнастайнасці іх канструкцый (напр. гл. Baureihe 80 (DRG BR80)), у тым ліку і выдатных ад класічнай. Так існуюць паравозы без тэндэру, з шэсцярнямі, турбінамі. Аднак з сярэдзіны XX стагоддзя паравоз быў вымушаны саступіць месца больш дасканалым лакаматывам - электравозу і цеплавозу, якія істотна пераўзыходзяць паравоз па эканамічнасці. Тым не менш, паравозы яшчэ працягваюць працаваць, цягаючы рэтра-экспрэсы, а ў шэрагу краін яны і дагэтуль працягваюць працаваць на магістралях у якасці асноўных.