![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/55/Pontus.png/640px-Pontus.png&w=640&q=50)
Понт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Понт, Пантыйскае царства (стар.-грэч.: Πόντος) — эліністычная дзяржава ў Малой Азіі. Існавала з 302/301 да 64/63 да н.э.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/55/Pontus.png/640px-Pontus.png)
Дзяржава была заснавана Мітрыдатам II з персідскага роду Ахеменідаў. Этнічны склад насельніцтва неаднародны. Побач з развітымі грэчаскімі полісамі існавалі тэрыторыі з родаплемяннымі адносінамі. Асноўныя заняткі насельніцтва: земляробства, садоўніцтва, жывёлагадоўля, у грэчаскіх гарадах — рамёствы, гандаль. Дзяржава мела гандлёвыя сувязі з Паўночным Прычарнамор'ем (Баспор) і Грэцыяй.
З пачатку 2 ст. да н.э. пантыйскія цары актыўныя ў замежнай палітыцы, на пачатак 1 ст. да н.э. Понт — адна з самых моцных дзяржаў эліністычнага свету. Тэрытарыяльныя заваяванні цара Мітрыдата VI выклікалі канфлікт з Рымам (Мітрыдатавы войны), у якім Понт пацярпеў паражэнне і спыніў самастойнае існаванне. Землі Понта ўвайшлі ў склад Рымскай дзяржавы.