From Wikipedia, the free encyclopedia
Пан — ветлівая форма звароту ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Беларусі і Украіне. У Беларусі так звярталіся адзін да аднаго шляхцічы і незнаёмыя людзі іншых станаў. Слова пан ужываецца ў Беларусі і сёння.
Польскае слова «пан» (польск.: pan) ужываецца:
Таксама польскае «пан» мае значэнне «Вы». Аднак у польскай гэты зварот ужываецца не з дзеясловамі II асобы множнага ліку, а з дзеясловамі III асобы адзіночнага ліку: «Вы жывеце ў Мінску?» — «Mieszka Pan w Mińsku?». Ёсць магчымасць ужывання звароту «пан» і з дзеясловамі II асобы адзіночнага ліку (напрыклад, «Mieszkasz pan w Mińsku?»), аднак гэтая форма мае агрэсіўны, абразлівы характар.
Як і ў шмат якіх мовах (напрыклад, англ.: Miss, Mrs), польская форма ветлівага звароту ў жаночым родзе мае дзве формы:
Ёсць таксама формы множнага ліку:
Палякі надаюць вялікае значэнне ўжыванню формаў ветлівага звароту. Ужываная форма залежыць ад сацыяльнага, іерархічнага статуту, а таксама ад ступені знаёмства або блізкасці роднасных сувязяў паміж людзьмі.
Так, найбольш ветлівае (але і афіцыйнае) — ужыванне «пан» (або «пані») разам з поўным імем суразмоўцы, напрыклад: пан Анджэй Петрашэўскі (польск.: pan Andrzej Pietraszewski), пані Эва Шыкульска (польск.: pani Ewa Szykulska). Варта адзначыць, што на пісьме (пры звароце да суразмоўцы) «пан» заўсёды пішацца з вялікай літары (як беларускае «Вы» пры асабістым звароце).
Гэтая жа форма ўжываецца пры ўказанні адрасата ў лістах; у такім разе слова «пан» таксама пішацца толькі з вялікай літары. Больш ветлівая (але троху архаічная форма) — іменаванне адрасата з ужываннем абрэвіятур «WSz» (польск.: Wielсe Szanowny — глыбокапаважаны) або «Sz» (польск.: Szanowny — паважаны). Напрыклад: WSz Pan Zbigniew Cybulski, Sz Pani Anna Chojnicka.
Меней афіцыйная форма — іменаванне суразмоўцы «пан» і прозвішчам: пан Краеўскі (польск.: pan Krajewski), пані Ляшчэвіч (польск.: pani Leszczewicz). У адрозненне ад беларускай мовы, у якой зварот па прозвішчы носіць афіцыйны характар, у польскай гэта форма лічыцца агульнаўжывальнай паміж людзьмі, не дужа знаёмымі.
У звароце да калег, знаёмых, да старэйшых узростам, «пан» ужываецца разам з імем: пан Юзаф (польск.: pan Józef), пані Ядзвіга (польск.: pani Jadwiga). Яшчэ меней фармальнае — ужыванне «пан» з памяншальнай формай імя: пан Юзак (памяншальнае ад «Юзаф» — польск.: pan Józek), пані Ядзя (памяншальнае ад «Ядзвіга» — польск.: pani Jadzia).
Іменаванне суразмоўцы толькі імем, без ужывання «пан» або «пані» мае нефармальны характар і ўжываецца толькі паміж сябрамі, роднымі і блізкімі, у моладзевым асяроддзі.
Варта таксама адзначыць, што пры асабістым звароце ў польскай мове ўжываецца клічны склон. Гэта правіла тычыцца ўсіх формаў слова «пан». Напрыклад, у звароце «пан Лісоўскі» (польск.: panie Lisowski) слова «пан» мае форму клічнага склону — «пане Лісоўскі».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.