![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a5/Sacrifice_Polyxena_BM_GR1897.7-27.2.jpg/640px-Sacrifice_Polyxena_BM_GR1897.7-27.2.jpg&w=640&q=50)
Паліксена
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паліксе́на (стар.-грэч.: Πολυξένη) — гераіня Эпічнага цыкла, прысвечанага Траянскай вайне. Дачка траянскага валадара Прыяма.
Паліксена | |
---|---|
![]() Ахвярапрынашэнне Паліксены, VI ст. да н .э. | |
Траянская прынцэса | |
Міфалогія | Старажытнагрэчаская |
Пол | жанчына |
Бацька | Прыям |
Маці | Гекуба |
Браты і сёстры | Парыс, Касандра, Гектар, Polydorus[d], Laodice[d] і Гелен з Троі |
![]() |
У пачатку вайны Паліксена і яе брат Троіл трапілі ў засаду Ахіла. Троіл схаваўся ў храме Апалона, але быў знойдзены і забіты. Паліксена выратавалася.
На дзесяты год вайны, пасля канфлікта Ахіла з Агамемнанам, Паліксена прапанавала Ахілу сустрэчу ў храме, дзе загінуў яе брат. Ахіл быў зацікаўлены дзяўчынай і пагадзіўся. Падчас перамоваў ён прызнаўся ёй, што можа быць забіты ў пяту. Гэта падслухаў Парыс, які стрэліў у Ахіла з лука і смяротна параніў у пяту.
Дух Ахіла звярнуўся да яго сына Неапталема з патрабаваннем прынесці Паліксену ў ахвяру. Пасля падзення Троі яна была забіта па адной версіі — на магіле Ахіла, па другой версіі — на ўзбярэжжы Фракіі.