Апладненне — зліццё мужчынскай і жаночай палавых клетак (гамет), што служыць сродкам палавога размнажэння чалавека, жывёл і раслін. Утварае зіготу, што дае пачатак новаму арганізму. Пры гэтым аднаўляецца дыплоідны набор храмасом, уласцівы саматычным клеткам арганізму, і перадаюцца спадчынныя прыкметы бацькоў. У чалавека і жывёл адбываецца ў выніку асемянення. У голанасенных і кветкавых раслін — у выніку апылення. У кветкавых раслін ажыццяўляецца двайное апладненне.

Thumb
Зліццё сперматазоіда з яйцаклеткай

Віды

Thumb
Кола апладнення ў кветкавых раслінах
  • Вонкавае. Палавыя клеткі зліваюцца па-за арганізмам. У большасці жывёл, што жывуць у вадзе (ігласкурыя і малюскі, шэраг земнаводных і рыб) з адкладаннем у навакольным асяроддзі спермы і яйцаклетак, дзе тыя зліваюцца.
  • Унутранае. Адбываецца ўнутры палавых органаў асобіны (перакрыжаванае і самаапладненне). Пераважна ў наземных жывёл з адмысловымі прыдаткавымі палавымі органамі для пераносу спермы з цела самцоў у цела самак. У вышэйшых раслін назіраецца аагамія. У ніжэйшых раслін — таксама анізагамія, ізагамія і кан'югацыя[1].

Зноскі

  1. Апладненне // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1. — С. 428. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0036-6.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.