Дагавор аб ненападзе падпісаны 23 жніўня 1939 года ў Маскве наркамам замежных спраў СССР В. Молатавым і міністрам замежных спраў Германіі І. Рыбентропам на 10 гадоў, да дагавора быў прыкладзены «Сакрэтны дадатковы пратакол», які размежаваў сферы ўзаемных інтарэсаў СССР і нацысцкай Германіі ва Усходняй Еўропе.

Хуткія факты Пакт Молатава — Рыбентропа, Дата падпісання ...
Пакт Молатава — Рыбентропа
Thumb
Молатаў падпісвае дагавор, за ім Рыбентроп, справа Сталін
Дата падпісання 23 жніўня 1939 года
Месца падпісання Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Масква, СССР
Падпісалі Вячаслаў Молатаў
Іаахім фон Рыбентроп
Бакі  СССР
 Германія
Мовы нямецкая і руская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Падрыхтоўка дагавора

Рыхтуючыся да вайны з Польшчай, кіраўніцтва нацысцкай Германіі прапанавала савецкаму ўраду заключыць пакт аб ненападзе і дало згоду на прыняцце савецкай ініцыятывы пра размежаванне сфер інтарэсаў абедзвюх дзяржаў. Перагаворы з Рыбентропам вялі непасрэдна І. Сталін і Молатаў. Змест дагавора базіраваўся на палажэннях савецка-германскага дагавора 1926 аб ненападзе і нейтралітэце.

Змест дагавора

Дагавор прадугледжваў, што СССР і Германія абавязуюцца ўстрымлівацца ад выкарыстання сілы і агрэсіўных дзеянняў у адносінах адзін да аднаго як асобна, так і супольна з іншымі дзяржавамі.

Да дагавора быў прыкладзены «Сакрэтны дадатковы пратакол».

Дадатковы сакрэтны пратакол

Thumb
Сакрэтны дадатковы пратакол, першая старонка

«Сакрэтны дадатковы пратакол» размежаваў сферы ўзаемных інтарэсаў СССР і нацысцкай Германіі ва Усходняй Еўропе.

У адпаведнасці з 1-м пунктам пратакола бакі дамовіліся, што ў выпадку тэрытарыяльна-палітычнага пераўладкавання ў Прыбалтыцы (Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва), паўночная мяжа Літвы з'яўляецца мяжой сфер інтарэсаў СССР і Германіі. Абодва бакі прызнавалі інтарэсы Літвы адносна Віленшчыны.

У другім пункце адзначалася, што ў выпадку тэрытарыяльна-палітычнага пераўладкавання абласцей, якія ўваходзілі ў склад Польшчы, мяжа сфер інтарэсаў СССР і Германіі будзе прыблізна праходзіць па лініі рэк Нараў, Вісла і Сан.

У 3-м пункце Германія прызнавала інтарэс СССР да Бесарабіі, якая з 1918 знаходзілася ў складзе Румыніі.

Вынікі дагавора

Thumb
Падзел сфер інтарэсаў і фактычныя змены да 1940

Важнейшым вынікам дасягнутых у жніўні-верасні 1939 савецка-германскіх дамоўленасцей стала размежаванне сфер экспансіі Германіі і СССР ва Усходняй Еўропе. Гэты дагавор і наступныя савецка-германскія дамоўленасці нанеслі ўрон прэстыжу СССР як антываеннай сілы, міжнароднаму антываенаму руху. Кіраўніцтва Камінтэрна неўзабаве зняло лозунгі барацьбы з фашызмам і фарміравання Народнага фронту.

Пратакол ад 28 жніўня 1939 і іншыя сакрэтныя пратаколы, падпісаныя СССР і Германіяй у 1939-41, супярэчылі суверэнітэту трэціх краін, лёс якіх вырашаўся без іх удзелу. Пратаколы былі выкарыстаны Сталіным і яго акружэннем для ўльтыматумаў і сілавога націску на іншыя дзяржавы.

Пасля нападу нацысцкай Германіі на Польшчу СССР выкарыстаў магчымасць арганізаваць паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну 1939, што прывяло да ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР.

Дамоўленасць паміж СССР і Германіяй была часовым кампрамісам і страціла сілу пасля нападу Германіі на СССР 22 чэрвеня 1941.

Памяць

23 жніўня адзначаецца Еўрапейскі дзень памяці ахвяр нацызму і сталінізму, які быў зацверджаны Еўрапейскім парламентам у 2008 годзе[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.