From Wikipedia, the free encyclopedia
Пакаленне Калумбаў (польск.: Pokolenie kolumbów), таксама вядомае як пакаленне часу бур і пакаленне спраўджанага Апакаліпсісу (pokolenie «czasu burz» i «apokalipsy spełnionej») — назва пакалення польскіх пісьменнікаў, якія нарадзіліся каля 1920 г. і чыё сталенне прыпала на гады 2-й сусветнай вайны. Вайна ў значнай ступені сфармавала іх свядомасць і ідэнтычнасць. Многія з іх загінулі падчас нямецкай акупацыі Польшчы і Варшаўскага паўстання (1944).
Маладыя людзі з пакалення Калумбаў бралі актыўны ўдзел у супраціве нямецкім акупантам цягам акупацыі і Варшаўскага паўстання. Найменне «пакаленне Калумбаў» паходзіць ад назвы кнігі Рамана Братнага «Калумбы. Год дваццаты». Характэрныя тэмы і матывы творчасці прадстаўнікоў гэтага пакалення — катастрафізм, крызіс каштоўнасцяў, месца чалавека ў свеце, напоўненым жорсткасцю і бедствамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.