Падляшская мікрамова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Падляшская мікрамова, саманазва свая мова (svoja mova) — літаратурная мікрамова, якая ствараецца з 2000-х гадоў энтузіястамі на аснове заходнепалескіх гаворак беларусаў Беласточчыны ў Польшчы. Фарміруецца адмысловая літаратурная норма (так званая «падляшская мова», або «свая мова») з пісьменнасцю на лацінцы.
Падляшскія дыялекты падобныя да гаворак паўночнай Берасцейшчыны (Беларусь). На поўначы польскага Падляшша гавораць на літаратурнай беларускай мове, на поўдні — па-ўкраінску, а пасярэдзіне — асаблівыя гаворкі[1].
Падляшскія гаворкі, аб’яднаныя імем «сваёй мовы», падзяляюцца на тры групы, у залежнасці ад таго, як паводзяць сябе зычныя d і t перад галоснымі e і i. Рэдактар беластоцкага часопіса «Правінцыя» Ян Максімюк спрабуе кадыфікаваць «сваю мову». Для «сваёй мовы» быў створаны алфавіт на аснове лацінскага.
З 2010 года выдаецца часопіс «Бельскі гостінэць», частка матэрыялаў якога публікуецца на падляшскім дыялекце.
Тэатр «Чрэво», які Яанна Троц заснавала на Падляшшы на пачатку 2010-х гадаў, праводзіць Тэатральны фестываль «Одэ», дзе, між іншым, паказваюць спектаклі на падляшскім дыялекце беларускай мовы[2].