Ордэн караля Фейсала
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн Караля Фейсала — дзяржаўная ўзнагарода Саудаўскай Аравіі.
Ордэн караля Фейсала | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Тып | ордэн[d] | ||
Дата заснавання | 1976 | ||
Статус | уручаецца | ||
Старэйшая | Ордэн караля Абдэль Азіза |
Ордэн караля Фейсала быў заснаваны каралём Саудаўскай Аравіі Халідам ў 1976 годзе і прысвечаны яго папярэдніку, каралю Фейсалу, якога забілі ў 1975 годзе. Ордэн уручаецца за асаблівыя заслугі перад дзяржавай.
Ордэн мае пяць класаў:
Ордэнскія планкі | ||||||
Кавалер Вялікай ленты | Кавалер 1 класа | Кавалер 2 класа | Кавалер 3 класа | Кавалер 4 класа | Кавалер 5 класа |
Знак ордэна — сяміканцовая зорка з завостранымі прамянямі, пакрытымі белай эмаллю, лістападобнымі штраламі зялёнай эмалі паміж прамянёў, накладзенай на сяміканцовую зіхоткую зорку, якая складаецца з групаваных разнавялікіх двухгранных завостраных праменьчыкаў. У цэнтры знака круглы медальён белай эмалі з аблямоўкай зялёнай эмалі. У медальёне надпіс на арабскай мове: «Фейсал ібн Абдул-Азіз». На аблямоўцы, надпіс таксама на арабскай мове: «Піянер ісламскай салідарнасці». Знак трымаецца на пераходным звяне ў выглядзе пучка з пяці пальмавых лісцяў мацуецца да ордэнскай стужцы.
Зорка ордэна аналагічная знаку, але устаноўленага памеру ў залежнасці ад класа.
Стужка ордэна шаўковая муаравая жоўтага колеру з палоскамі па краях: зялёнай, абцяжаранай тонкай чорнай палоскай па цэнтры, і белай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.