![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4a/Orsanmichele_Florenz_Donatello_Markus.jpg/640px-Orsanmichele_Florenz_Donatello_Markus.jpg&w=640&q=50)
Ніша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніша (фр.: niche, італ.: Nicchia) — архітэктурны элемент, дэкаратыўнае паглыбленне ў сцяне, якое выкарыстоўваецца для ўстаноўкі статуй, ваз, купелі ці іншых прадметаў. Скляпенні нішаў паўкруглай формы часта ўпрыгожаны ракавінкападобным гофрам.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4a/Orsanmichele_Florenz_Donatello_Markus.jpg/640px-Orsanmichele_Florenz_Donatello_Markus.jpg)
Нішы знайшлі шырокае ўжыванне ў культавых збудаваннях розных рэлігій. Яны выкарыстоўваліся яшчэ старажытнарымскімі архітэктарамі ва ўнутраных памяшканнях і на вонкавых сценах збудаванняў (напрыклад, Храм Дыяны ў Німе, II стагоддзе н.э.). Існуе мноства прыкладаў выкарыстання дэкаратыўных паглыбленняў у гатычнай архітэктуры (Ам’енскі сабор, кафедральны сабор ва Уэлсе і інш.). Нішы выкарыстоўваліся і пазней архітэктарамі эпохі італьянскага Адраджэння і ў еўрапейскай архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў.