Неапаль (правінцыя)
правінцыя ў рэгіёне Кампанія, Італія From Wikipedia, the free encyclopedia
правінцыя ў рэгіёне Кампанія, Італія From Wikipedia, the free encyclopedia
Неапаль (італ.: Provincia di Napoli) — былая правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Кампанія. На падставе закона № 56 ад 2014 года з 1 студзеня 2015 года разам з дзевяццю іншымі італьянскімі правінцыямі скасавана, а яе тэрыторыя ўключана ў метрапалітэнскі горад Неапаль.
Неапаль | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Італія | ||||
Уваходзіць у | Кампанія | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 27 студзеня 1861 | ||||
Дата скасавання | 31 снежня 2014 | ||||
Глава | Антоніа Пентанджэла[d] | ||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
Тэлефонны код | 081 | ||||
Паштовыя індэксы | 80121–80147 і 80010–80079 | ||||
Код аўтам. нумароў | NA | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У ваколіцах сучаснага Неапаля прыблізна з VII ст. да н.э. э. існавалі калоніі Вялікай Грэцыі Партэнапея і Кумы, дакладная дата заснавання самога Неапаля застаецца невядомай. Паводле розных гіпотэз, горад быў заснаваны альбо ў V ст. да н. э. выхадцамі з Эўбеі, альбо ў VII стагоддзі да н. э. існаваў адначасова з Партэнапеяй і пазней быў перайменаваны ў Палеполіс, альбо Палеполіс прыйшоў на змену Партэнапеі, і толькі ў VI стагоддзі да н. э. каланістамі з Кум быў заснаваны новы горад Неапаль, альбо Неапаль і Палеполіс існавалі адначасова, альбо былі адпаведна навейшай і больш старой часткамі аднаго поліса. Да 328 года да н. э. гэтая тэрыторыя была дыпламатычным шляхам далучана да Рыма.
Тэрыторыя правінцыі Неапаль з’яўлялася часткай гістарычнай вобласці, якую Пліній Старэйшы ў сваёй «Натуральнай гісторыі» назваў Campi Leborini, гэта значыць «Лебарынскія палі». У іншых крыніцах дадзеная тэрыторыя таксама вядомая як Лібурыя. У складзе Каралеўства Сіцылія і Неапалітанскага каралеўства гэтая мясцовасць увайшла ў правінцыю Terra di Lavoro (у перакладзе — «Зямля працы»).
Правінцыя Неапаль створана на падставе закона «Аб адміністрацыйным падзеле і кіраванні правінцыямі Каралеўства» (Sulla divisione ed amministrazione delle provincie del Regno), прынятым каралём Жазефам Банапартам 8 жніўня 1806 года. Гэты закон упершыню ўстанавіў тэрытарыяльны падзел Неапалітанскага каралеўства на прынцыпах Французскай рэвалюцыі. За ім рушылі ўслед іншыя законы 1806, 1807, 1809 і 1811 гадоў, на падставе якіх ажыццёўлена дэлімітацыя ўнутраных адміністрацыйных межаў дыстрыктаў (Distretti), акруг (Circondari) і камун (Comuni) у межах новай правінцыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.