Нацыянальны ўніверсітэт «Львоўская палітэхніка»
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны ўніверсітэт «Львоўская палітэхніка» (укр.: Національний університет «Львівська політехніка») — самая старая вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова Украіны і Усходняй Еўропы, заснаваная ў 1816 годзе аўстрыйскім імператарам Францам II.
Нацыянальны ўніверсітэт «Львоўская палітэхніка» (НУ ЛП) | |
---|---|
Національний університет «Львівська політехніка» | |
Арыгінальная назва |
Національний університет «Львівська політехніка» |
Міжнародная назва | Lviv Polytechnic National University |
Заснаваны | 7 сакавіка 1816 г. |
Рэктар | Бобала Юрый Яраслававіч |
Рэктар | Yuriy Bobalo[d] |
Студэнты | 35 тыс. |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | вул. С. Бандэры 12, Львоў, 79013, Украіна |
Узнагароды | |
Сайт | lp.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
7 сакавіка 1816 года ў Львове была адкрыта Імператарска-каралеўская рэальная школа. Утрымлівалася рэальная школа за рахунак новаўвядзенага мясцовага прамысловага падатку. У навучальных планах рэальнай школы асноўную ролю адвялі прадметам натуральна-матэматычнага цыклу, чарчэнню, малюнку і вывучэнню замежных моў. Навучальны працэс у рэальнай школе ажыццяўляўся на аснове аўстрыйскіх адукацыйных праграм, якія былі адаптаваныя да мясцовых патрабаванняў. У 1825 годзе у адпаведнасці з дэкрэтам аўстрыйскага імператара Франца І трохкласная Імператарска-каралеўская рэальная школа была рэарганізавана ў Імператарска-каралеўскае вучылішча тэхнічных навук і гандлю. У 1835 годзе вучылішча тэхнічных навук і гандлю ператварылі ў Імператарска-каралеўскую рэальна-гандлёвую акадэмію. Тут у 1841 годзе адкрылі тэхнічны факультэт. У 1844 годзе ў доме Даровскага, што на сённяшняй вуліцы Армянскай 2, была адкрыта Імператарска-каралеўская тэхнічная акадэмія з тэхнічным і гандлёвым аддзеламі (факультэтамі). Яна была адной з першых акадэмічных тэхнічных школ у Еўропе і першай ва Украіне. У 1877 годзе новы навучальны год пад кіраўніцтвам новага рэктара Юльяна Захарэвіча пачалі ў новым корпусе акадэміі (на цяперашняй вул. С. Бандэры). Праект гэтага корпуса і будынка хімічнай лабараторыі выканаў сам рэктар, архітэктар Юліян Захарэвіч. Тады ж акадэмія была перайменавана ў Вышэйшую політэхнічную школу і ўключана ў пералік акадэмічных школ Аўстра-Венгерскай імперыі.
10 ліпеня 1912 лекцыю ў Львоўскай палітэхнічнай школе прачытала Марыя Складоўская-Кюры. Таго ж дня вучоны савет Палітэхнікі ўшанаваў яе званнем ганаровага доктара тэхнічных навук. Яе імя ўвекавечана на ганаровай дошцы дактароў honoris causa Львоўскай палітэхнікі.
З 1921 года ўстанова называлася Львоўскай палітэхнікай, а з 1939 года — Львоўскім політэхнічным інстытутам. У чэрвені 1993 года, за год да святкавання свайго 150-годдзя, Львоўскі політэхнічны інстытут атрымаў найвышэйшы ва Украіне — чацвёрты ўзровень акрэдытацыі, статус універсітэта і назву "Дзяржаўны універсітэт "Львоўская палітэхніка". У 2000 годзе Палітэхніка атрымала статус нацыянальнага універсітэта. 8 ліпеня 2009 года Кабінет Міністраў Украіны на сваім пасяджэнні надаў Нацыянальнаму ўніверсітэту «Львоўская палітэхніка» статус самакіроўнай даследчай нацыянальнай вышэйшай навучальнай установы.
Ва ўніверсітэце навучаюцца больш за 35 тыс. студэнтаў. Падрыхтоўка спецыялістаў праводзіцца па 64 бакалаўрскіх напрамках і 124 спецыяльнасцях, з якіх 123 — магістарскага ўзроўню.
Навучальны працэс забяспечвае прафесарска-выкладчыцкі склад колькасцю каля 2,5 тыс. чалавек, з якіх больш за 300 — дактары навук і больш за 1,2 тыс. — дацэнты, кандыдаты навук. Да навучальнага працэсу прыцягнутыя вучоных з навуковых устаноў НАН Украіны, вытворчых прадпрыемстваў і праектных інстытутаў.
Нацыянальны ўніверсітэт «Львоўская палітэхніка» на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.