![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fc/%25D0%259C%25D1%2583%25D0%25B7%25D0%25B5%25D0%25B9_%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25BE%25D0%25B6%25D0%25B8%25D1%2582%25D0%25BD%25D0%25BE%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B5%25D0%25B9_%25D1%2596_%25D0%25BC%25D0%25B8%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B5%25D1%2586%25D1%2582%25D0%25B2.png/640px-%25D0%259C%25D1%2583%25D0%25B7%25D0%25B5%25D0%25B9_%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25BE%25D0%25B6%25D0%25B8%25D1%2582%25D0%25BD%25D0%25BE%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B5%25D0%25B9_%25D1%2596_%25D0%25BC%25D0%25B8%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B5%25D1%2586%25D1%2582%25D0%25B2.png&w=640&q=50)
Нацыянальны мастацкі музей Украіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны мастацкі музей Украіны (укр.: Національний художній музей України, англ.: National Art Museum of Ukraine) — адзін з найбуйнейшых і найстарэйшых ва Украіне.
Нацыянальны мастацкі музей Украіны | |
---|---|
Національний художній музей України | |
![]() Лагатып | |
![]() | |
Профіль | музей выяўленчага мастацтва |
Заснаваны | 1899 |
Адкрыты | 30 снежня 1904 |
Месцазнаходжанне | |
Наведвальнікі | 48500 (на 2011 год) |
Памеры фонду | 40000 экспанатаў |
Адрас | 6, вулиця Михайла Грушевського |
Дырэктар | Марыя Задарожная |
namu.ua (укр.) | |
![]() |
Ён быў заснаваны 1 жніўня 1899 года ў часы Расійскай імперыі за кошт урада Расіі і ўкраінскай сям’і Цярэшчанкаў. Будынак музея быў спраектаваны архітэктарам Уладзіславам Гарадзецкім. Музейная калекцыя заснавана на ахвяраванні Багдана Ханенкі, Цярэшчанкі, Вікенція Хвойкі, Мікалая Біляшоўскага і іншых. Распачаў працу 30 снежня 1904 года. Станам на пачатак XXI стагоддзя фонды музея налічваюць каля 40 тысяч экспанатаў. У ім ёсць унікальная калекцыя твораў украінскага жывапісу, скульптуры і іканапісу XII—XX стагоддзяў. Дзякуючы гэтаму, стаў адной з цэнтральных устаноў па захаванні, вывучэнні і папулярызацыі нацыянальнага выяўленчага мастацтва, крыніцай духоўнай культуры.