![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b6/Association_of_National_Olympic_Committees.svg/langbe-640px-Association_of_National_Olympic_Committees.svg.png&w=640&q=50)
Нацыянальны алімпійскі камітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК) — прадстаўнічая арганізацыя краіны-ўдзельніцы міжнароднага алімпійскага руху. Кіруючы орган алімпійскага руху ў краіне. Краіна дапушчаецца да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях толькі ў тым выпадку, калі НАК гэтай краіны афіцыйна прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК). НАК можа быць афіцыйна прызнаны, калі ў яго ўваходзяць 5 нацыянальных федэрацый алімпійскіх відаў спорту, якія з'яўляюцца членамі міжнародных спартыўных федэрацый. Кожны Нацыянальны алімпійскі камітэт прадстаўлены ў адпаведнай яму кантынентальнай Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў (АНАК):
Асацыяцыя | Акронім | На карце свету | |
---|---|---|---|
Асацыяцыя нацыянальных алімпійскіх камітэтаў Афрыкі | АНАКА | Афрыка | ![]() |
Панамерыканская спартыўная арганізацыя | ПАСА | Амерыка | |
Алімпійскі савет Азіі | АСА | Азія | |
Еўрапейскія алімпійскія камітэты | ЕАК | Еўропа | |
Нацыянальныя алімпійскія камітэты Акіяніі | НАКА | Акіянія |
Нацыянальныя алімпійскія камітэты, сама меней, раз у два гады збіраюцца ў рамках Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў для абмену вопытам каардынацыі і кансалідацыі дзеянняў у міжнародным алімпійскім руху.