Нацыянальна-вызваленчы фронт Грэцыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальна-вызваленчы фронт Грэцыі (ЭАМ, грэч. Εθνικό Απελευθερωτικό Μέτωπο, ΕΑΜ) — арганізацыя, якая ў час Другой сусветнай вайны аб’яднала розныя патрыятычныя сілы Грэцыі, што змагаліся супраць фашысцкай акупацыі. На момант вызвалення ад нямецкіх войскаў у ёй налічвалася больш за 1,8 млн членаў. Фактычным лідарам ЭАМ быў камуніст Ёргіс Сіянтас.