Насельніцтва Аўстрыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гэты артыкул пра дэмаграфічныя асаблівасці насельніцтва Аўстрыі, у тым ліку шчыльнасць насельніцтва, этнічную прыналежнасць, узровень адукацыі, здароўя насельніцтва, эканамічны статус, рэлігійную прыналежнасць і іншыя аспекты.
Аўстрыйцы з'яўляюцца гамагенным народам, аднак чатыры дзесяцігоддзя моцнай іміграцыі істотна змянілі склад насельніцтва краіны.
Паводле перапісу 2001 года, 88,6% з'яўляюцца нямецкамоўнымі (96% — баварскі дыялект, 4% — алеманскі дыялект), асатнія 11,4% насельніцтва размаўляюць на мовах меншасцяў. У краіне прысутнічаюць традыцыйныя меншасці, якія маюць дачыненне да тэрыторый былой Габсбургскай манархіі, і новыя меншасці, якія з'явіліся ў выніку нядаўняй іміграцыі.