Навіны БНФ «Адраджэньне» — газета, орган Беларускага народнага фронту «Адраджэньне». Выдавалася са снежня 1988 да мая 1994 ў Мінску на беларускай мове (асобныя нумары таксама на рускай мове).
«Навіны БНФ „Адраджэньне“» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавана | 1988 |
Спыненне публікацый | 1994 |
Мова | беларуская |
Як нулявы нумар выдання з’явілася «Інфармацыйнае паведамленьне БНФ за перабудову «Адраджэньне», у якім друкавалася адозва Аргкамітэту БНФ да грамадзян Беларусі, а таксама рэкамендацыі ў стварэнні групаў падтрымкі БНФ. Першыя нумары рыхтавалі А. Суша і А. Радкевіч; у падрыхтоўцы паасобных нумароў удзельнічалі: П. Ларын, І. Дрозд, П. Пячонка, А. Сёмуха; ад №7 у складзе выдавецкай групы: А. Суша, С. Дубавец, П. Жук. Выйшла некалькі выпускаў «Навінаў» у перакладзе на рускую мову («Новости Белорусского народного фронта «Адраджэньне»), якія ў асноўным адпавядалі беларускаму варыянту выдання. Апошні нумар, прысвечаны выбарам прэзідэнта, выйшаў у маі 1994 пад рэдакцыяй Барыса Хамайды.
Грамадска-палітычнае выданне. Асноўны змест газеты складала хроніка падзей, артыкулы на актуальныя грамадска-палітычныя тэмы, праграмныя матэрыялы БНФ. Змяшчаліся артыкулы, прысвечаныя гісторыі Беларусі, беларускай нацыянальнай сімволіцы, спісы ахвяр палітычных рэпрэсій.
Выйшла 40 нумароў.
Літаратура
- Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956-1991. Пэрсанажы і кантэкст. - Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.