Міхаіл Ерамчук (нар. 14 лістапада 1980, Рэчыца) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе старшым трэнерам узбекскага клуба «Бухара».
Поўнае імя | Міхаіл Віктаравіч Ерамчук | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
14 лістапада 1980[1] (43 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Бухара | ||||||||||||||||||||||||
Пасада | старшы трэнер | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
Пачаў кар’еру ў рэчыцкім клубе «Ведрыч-97», дзе гуляў з перапынкам да 2004 года. Пасля паспяхова гуляў за сталічны МТЗ-РІПА і бабруйскую «Белшыну». У лютым 2012 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан», па заканчэнні сезона 2012 пакінуў наваполацкі клуб і завяршыў кар’еру футбаліста.
Трэнерская кар’ера
У чэрвені 2013 года быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера рэчыцкага «Ведрыча-97»[2]. За кароткі час яго трэнерства рэчыцкі клуб падняўся з канца турнірнай табліцы ў сярэдзіну. У ліпені 2013 года, пасля прызначэння галоўным трэнерам Аляксандра Бразевіча, застаўся старшым трэнерам клуба[3]. Пазней стаў старшынёй рэчыцкага клуба.
У сакавіку 2015 года Аляксандр Бразевіч звольніўся з клуба, у выніку Ерамчук перад стартам Першай лігі стаў галоўным трэнерам каманды[4]. Праз праблемы з фінансаваннем «Рэчыца-2014» страціла асноўных ігракоў, і каманда хутка апынулася на апошнім месцы. У другой палове сезона гульня наладзілася, аднак рэчыцкі клуб так і не здолеў пакінуць апошні радок табліцы, а па заканчэнні сезона стала вядома аб расфарміраванні клуба.
У пачатку 2016 года згадзіўся ўзначаліць адроджаную каманду «ДБК-Гомель», якая складалася ў асноўным з былых ігракоў «Рэчыцы-2014», аднак у апошні момант клуб адмовіўся ад удзелу ў Другой лізе. 1 ліпеня 2016 года Ерамчук быў прызначаны галоўным трэнерам магілёўскага «Тарпеда»[5], якое ўзначальваў да канца сезона 2016, пасля чаго пакінуў каманду.
З 2018 года ўваходзіў у трэнерскі штаб мінскага «Энергетыка-БДУ», пакінуў клуб у чэрвені 2021 года[6] і далучыўся да ўзбекскага клуба «Сагдыяна». У пачатку 2024 года перабраўся ў трэнерскі штаб «Бухары» і таксама стаў трэнерам у алімпійскай зборнай Узбекістана[7].
Дасягненні
Крыніцы
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.