From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхал (Міхаіл) Адольфавіч Федароўскі (польск.: Michał Ignacy[1] Federowski, радзей Fedorowski[2], 1 верасня 1853, Варшава — 10 чэрвеня 1923, Варшава[3]) — беларускі і польскі этнограф, фалькларыст і археолаг-аматар, садоўнік, аграном, даследчык польскай і беларускай народнай культуры[3].
Міхал Адольфавіч Федароўскі | |
---|---|
польск.: Michał Ignacy Federowski | |
Дата нараджэння | 1 верасня 1853 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 чэрвеня 1923 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | этнограф, фалькларыст, пісьменнік, археолаг, садавод, аграном, даследчык |
Альма-матар |
|
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Збіраў кнігі, творы жывапісу і графікі, гістарычныя, фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы, вёў археалагічныя раскопкі ў Пружанскім, Ваўкавыскім і іншых паветах Гродзенскай губерні. Сабраў каля 1,5 тыс. беларускіх песенных і танцавальных мелодый, 5 тыс. беларускіх народных песень, каля 10 тыс. прыказак, сотні казак, загадак і іншых твораў, якія выданыя у 8-томнай працы «Люд беларускі» (1887—1981). Значную частку сваіх збораў запісаў на Сакольшчыне, Янаўшчыне, Дуброўшчыне, у ваколіцах Беластоку, Нараўкі. Таксама аўтар этнаграфічнай працы «Пружана і яе ваколіцы».
Федароўскі паходзіў з варшаўскай шляхецка-дваранскай сям’і[3]. Яго бацькамі былі Адольф Федароўскі (пам. 1870 у бітве пад Арлеанам; паходзіў з Кашубаў)[4]) і Элеанора (з роду Гансевічаў, полька па паходжанні[5])[1]. У дзяцінстве ён перахварэў на туберкулёз, што паўплывала на яго фізічнае здароўе і фінансавую сітуацыю[3]. Калі хлопцу было 13 гадоў, бацька эміграваў у Францыю. Падчас яго адсутнасці маці Федароўскага выйшла замуж за адстаўнога расійскага афіцэра Камісараўскага (польск.: Komissarzewski)[1].
Міхал Федароўскі скончыў 4 класы прагімназіі ў Варшаве[6] (скончыў у 1870 годзе). Наступныя тры гады ён навучаўся агратэхнікі падчас практык і курсаў магнацкіх сельскіх і садовых гаспадарак (1971—1973[4])[6]. У той жа перыяд (1870—1872) вывучаў філасофію і літаратуру пад кіраўніцтвам Францішка Крупінскага[1].
У 1873 годзе ён пачаў вучыцца як вольны слухач на агранамічным факультэце Пятроўска-Разумоўскай акадэміі пад Масквой. Атрымліваў там званне адміністратара маёнткаў[6], аднак праз пяць месяцаў па прычынах здароўя і фінансавых цяжкасцяў мусіў скончыць навучанне[1].
Падчас практыкі ў маёнтку ў Алькускім павеце ён сустрэў Оскара Кольберга, Зыгмунта Глогера і Францішкам Крупіньскім. Адмовіўшыся ад паездкі ў экзатычныя калоніі Галандыі на Яве і Суматры, ён вырашыў прысвяціць жыццё даследаванню народнай культуры Польшчы і Беларусі. Яго на гэта натхніла чытанне «Падручніка для збіральнікаў народных рэчаў» (польск.: Podręcznik dla zbierających rzeczy ludowe) Яна Карловіча (Варшава, 1871)[6].
У 1875—1877 гадах ён праводзіў даследаванні ў Келецкім ваяводстве пад кіраўніцтвам Зыгмунта Глогера, плёнам якіх стала двухтомная манаграфія «Люд з ваколіц Жарка, Севежа і Пілыцы» (польск.: Lud okolic Żarek, Siewierza i Pilicy)[6][7]. У гэты перыяд ён працаваў адміністратарам маёнтка Міхала Палескага[4].
У 1877 годзе быў прызваны ў расійскую армію, аднак праз паўгода быў звольнены са службы па волі цара як адзіны сын у сям’і[1].
З 1877 года знаходзіўся на беларускіх землях, жывучы ў сяброў сваёй маці ў Пружанах (маёнтак маршалка Валянціна Шыкоўскага[5]), дзе праводзіў інтэнсіўныя фальклорныя даследаванні. Вынікам гэтага з’явілася серыя выданняў «Люд беларускі»[6], якая мела ўключаць 20 тамоў[8], аднак было апублікавана толькі 8, з якіх тамы 5-8 пасмяротна. Тама 9-20 не захаваліся[5]. Сабраныя там матэрыялы і сёння лічацца аднымі з асноўных для беларускай этнаграфіі і фалькларыстыкі.
Серыя выходзіла пасля 1879 года, калі Федароўскі пазнаёміўся з Акадэміяй ведаў і пачаў перадаваць ёй першыя рукапісы[1][1].
У перыяд з 1884 па 1894 год ён арандаваў Косін ад роду Ельскіх[4]. Таксама ў гэты перыяд, жывучы ў Студзяроўшчыне (гл. Слонім), ён пачаў збіраць лякарскія і карысныя расліны . Пад уплывам звароту прафесара Юзафа Растафіньскага «Заклік да не-батанікаў збіраць народныя назвы раслін» (польск.: Odezwa do nie-botaników o zbieranie ludowych nazw roślin, 1883), ён вырашыў скласці Літоўскі гербарый з узорамі беларускай флоры і іх народнымі назвамі[6]. З 1877 па 1892 год ён сабраў каля 11 тысяч археалагічных і 1 тысячу этнаграфічных матэрыялаў, якія адпраўляў Зыгмунту Глогеру ў Яжэва[4]. Разам з ім праводзіў таксама археалагічныя раскопкі стаянак і могільнікаў (у тым ліку курганоў) сярэднявечнай эпохі ў Ваўкавыскім павеце[4].
У 1892 годзе ён пазнаёміўся з Музеем Расійскага геаграфічнага таварыства ў Троіцкасаўску. Стаў таксама членам Львоўскага народазнаўчага таварыства, Музею прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў Варшаве , а год пазней Нумізматычна-архіялагічнае таварыства[1].
Падчас знаходжання на беларускіх землях ён сабраў каля трох тысяч кніг. У 1904 годзе апынуўся ў «маёнткавай руіне»[1][1], таму частку з іх перадаў дзяржаўным установам, такім як Музей Дзедушыцкіх у Львове, Музей прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў Варшаве , Польскае краязнаўчае таварыства , астатнюю частку захаваў (каля 1500) або прадаў[1]. Аднак шмат ягоных фотаздымкаў, зробленых пераважна старым людзям падчас знаходжання ў Косіне, згубіліся[4]. У выніку, ён пераехаў у Варшаву. Падчас Першай сусветнай вайны ўступіў у шэрагі нацыяналістычных груповак: Кола Вялікага Княства Літоўскага, Беларускага камітэта і Лігі заходніх зямель[1]. З 1920 года працаваў ва ўпраўленні прапаганды Войска польскага . Ён напісаў шматлікія заклікі, вершы, маршы і песні для часопісаў, песеннікаў і штодзённых газет. Яго працы гэтага перыяду засталіся ананімнымі[1].
У 1921 г. ён уладкаваўся на кафедру этналогіі Інстытута антрапалагічных навук Варшаўскага навуковага таварыства і працаваў да самай смерці ў 1923 годзе[6]. Перад смерцю калекцыю перадаў[1]:
Яго смерць згадваецца ў шматлікіх выданнях, у тым ліку: «Kurier Warszawski», «Robotnik » і «Gazeta Poranna ». Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках (участак Y-6-7/8)[9].
Архіўныя матэрыялы Міхала Федароўскага знаходзяцца ў Архіў ПАН у Варшаве пад нумарам III-8[10].
У 1892 г. ажаніўся са Стэфаніяй Бітнер (дачкой памешчыка з Келецкай губерні, сястрой лекара Бітнера з Свіслаччыны[4])[1].
Пад аўтарствам М. Федароўскага выходзілі і шматлікія ананімныя водгукі, вершы, маршы і песні для часопісаў, песеннікаў і аднадзёнак Войска польскага ; працы (рукапісы, карты, малюнкі), страчаныя пасля смерці Федароўскага[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.