![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4a/University_of_Missouri_logo.svg/langbe-640px-University_of_Missouri_logo.svg.png&w=640&q=50)
Місурыйскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Місурыйскі ўніверсітэт (англ.: University of Missouri) — публічны даследчы ўніверсітэт ЗША, які знаходзіцца ў горадзе Калумбія, штат Місуры. Заснаваны ў 1839 годзе, першы ўніверсітэт штата на захад ад ракі Місісіпі. Місурыйскі ўніверсітэт з’яўляецца найбуйнейшым у сваім штаце, у ім па 270 спецыяльнасцях навучаюцца 30 тысяч студэнтаў з усіх штатаў ЗША і больш, чым 100 краін свету.
Місурыйскі ўніверсітэт | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Заснаваны | 1839 |
Студэнты | 32 777 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | missouri.edu (англ.) |
![]() |
Універсітэт з’яўляецца часткай Сістэмы Місурыйскага ўніверсітэта, якая аб’ядноўвае чатыры кампусы, размешчаныя ў Калумбіі (Універсітэт Місуры — Калумбія, Mizzou, галоўны кампус), Роле (Місурыйскі ўніверсітэт навукі і тэхналогій, MS&T), Канзас-Сіці (Місурыйскі ўніверсітэт у Канзас-Сіці) і Сент-Луісе (Місурыйскі ўніверсітэт у Сент-Луісе, UMSL).
Адзін з 34 публічных універсітэтаў, якія ўваходзяць у Асацыяцыю амерыканскіх універсітэтаў, і адзіны са штата Місуры.
Універсітэт размясціўся на 97-м месцы ў рэйтынгу часопіса U.S. News & World Report за 2014 год, застаўшыся на тым жа месцы, што і ў мінулым годзе.